У Белгарадзе пасля атакі дронаў загінулі тры чалавекі, у тым ліку маленькае дзіця
«Цяжкая для нас усіх раніца», — напісаў кіраўнік вобласці Вячаслаў Гладкоў.
Фота з тэлеграм-канала Вячаслава Гладкова
У Белгарадзе ў выніку атакі дронаў загінулі тры чалавекі, у тым ліку маленькае дзіця.
«Цяжкая для нас раніца. Уначы, папярэдне ў выніку падзення беспілотнага лятальнага апарата, на ўскраіне Белгарада былі фактычна знішчаныя два жылыя дамы і пашкоджана некалькі жылых дамоў і аўтамабіляў у выніку выбуху, але самае галоўнае — тры чалавекі загінулі, адзін з іх — маленькае дзіця», — напісаў у сваім тэлеграме губернатар вобласці
Па яго словах, яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі. Неабходная дапамога аказваецца. Дактары робяць усё, каб выратаваць іх жыцці, дадаў губернатар.
Чытайце таксама:
Украінцы ўначы збілі 28 з 33 «шахедаў»
Горад у Курскай вобласці абстралялі касетнымі боепрыпасамі — губернатар