У Добрушы паставілі статую зубра
Ляснога волата размясцілі на беразе ракі Іпуць. Гэта падарунак жыхарам да Дня горада.
Фота: «Гомельшчына афіцыйна»
Стварыў скульптуру майстар вытворчага навучання Леанід Літвінкевіч, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».
І вось з учарашняга дня сімвал Беларусі атрымаў пастаянную прапіску ў Добрушы.
Ён размясціўся ў цэнтры зоны адпачынку з незвычайнымі лаўкамі, ліхтарамі, інсталяцыяй для замочкаў ад маладых «на доўгае шчаслівае сямейнае жыццё».
Чытайце таксама:
Каля Палаца Незалежнасці паставілі статую зубра
У Ганцавічах дзятва папалявала на зубра