Берасцейца асудзілі за лайканне відэа «Нашай Нівы» і Белсата
Мужчына атрымаў 12 сутак.
Скрыншот відэанавінаў «Нашай Нівы»
Суд у Брэсце арыштаваў беларуса за 30 лайкаў пад відэа на YouTube. Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай у банку судовых рашэнняў, піша Mediazona.by.
Згодна з пастановай, усе лайкі ён паставіў 18 верасня, а на наступны дзень быў затрыманы. Яго асудзілі за лайкі пад відэасюжэтамі «Нашай Нівы», тэлеканала «Белсат» і Nexta.
Важна адзначыць, што без атрымання фізічнага доступу да акаўнта чалавека немагчыма было даведацца, якія ролікі ён лайкае. Таму прычына затрымання, хутчэй за ўсё, не звязаная з лайкамі пад відэа.
Згодна з пастановай, лайкі пад сюжэтамі «спрыялі павышэнню рэйтынгу інфармацыйнага канала, чым ажыццяўлялі захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Суд прысудзіў мужчыну да 12 сутак арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт. 19.11 КаАП). У судзе берасцеец цалкам прызнаў віну.
Чытайце таксама:
Вяскоўца з Докшыцкага раёна арыштавалі на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Былы журналіст Андрэй Толчын не выйшаў з ІЧУ пасля трох сутак з моманту затрымання
Іллю Двойрына, які абліў фарбай аўто з літарай «Z», зноў затрымалі і далі 15 сутак