БЕЛ Ł РУС

71-гадовага Васіля Дземідовіча праз тыдзень пачнуць судзіць ужо сёмы раз

12.10.2023 / 14:29

Nashaniva.com

У Старых Дарогах 19 кастрычніка распачнецца суд над палітзняволеным Васілём Дземідовічам. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Зык, піша «Вясна».

Васіль Дземідовіч

Гэта ўжо сёмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы.

У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо амаль год і чатыры месяцы.

У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму няможна рабіць грашовыя пераводы. Апроч гэтага, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць.

За апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

Чытайце таксама:

Праваабаронцу Насту Лойка ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

У Брэсце асудзілі майстра цеплавых сетак, які нібыта абразіў і Лукашэнку, і Галоўчанку

Дачку глыбоцкага журналіста Змітра Лупача Святлану пачнуць судзіць 16 кастрычніка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула