У Варшаве беларус скраў шэсць ровараў
Самы дарагі ровар каштуе 2300 даляраў.
Фота: belmir.by
У Варшаве затрымалі 30-гадовага беларуса, які здзейсніў некалькі крадзяжоў ровараў. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на тамтэйшую паліцыю.
Удакладняецца, што цягам некалькіх дзён наш суайчыннік у адным раёне скраў 6 двухколавых транспартных сродкаў, з'язджаючы на іх ад крам, школ і падземных гаражоў.
Самы дарагі выкрадзены ровар каштаваў 10 тысяч злотых (2300 даляраў), самы танны — 1 тысячу (230 даляраў). Агульны ж кошт склаў амаль 18 тысяч злотых (4100 даляраў).
Пасля хуткага расследавання паліцэйскія арыштавалі падазраванага, калі ён ішоў па тратуары. Мужчына нават не спрабаваў адмаўляць сваю віну.
Ён прызнаўся, што выкрадаў ровары і неадкладна прадаваў іх першым сустрэчным, каб хутчэй зарабіць.
Затрыманага змясцілі пад варту і выставілі абвінавачванні. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Не прайшло і месяца. У Гродне 10-гадовы хлопчык зноў зладзіў паўторны налёт на адну і тую ж краму
У Магілёве жанчына «ўзяла ў закладнікі» суседскі тэлевізар
У баранавіцкай школе зладзілі паказальны суд над жанчынай, якая скрала мабільнік