У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў
Цяпер у ім 3399 чалавек.
13 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі псіхолага Андрэя Рускіх, асуджаных за нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны Дзяніса Варозава, Вячаслава Панцюшэнку, Вольгу Церах, Кацярыну Зарэцкую, Уладзіміра Лавара, супрацоўніцу IT-кампаніі «Гейм Стрым» Ксенію Алькенаву.