БЕЛ Ł РУС

Расійскія вайскоўцы заявілі пра атаку дронаў з боку Чорнага мора (магчыма, у Сочы)

14.10.2023 / 08:27

Nashaniva.com

Раней у суботу жыхары Сочы паведамілі аб працы СПА.

Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўкраінскія беспілотнікі раніцай у суботу (калі дакладней, то ў 7:10) спрабавалі здзейсніць атаку на нейкія аб'екты ў Краснадарскім краі, піша Бі-бі-сі.

«Дзяжурнымі сродкамі СПА два беспілотныя лятальныя апараты знішчаныя над акваторыяй Чорнага мора паблізу ўзбярэжжа Краснадарскага края», — гаворыцца ў заяве.

Раней у суботу жыхары Сочы паведамілі аб працы СПА.

«У Сочы дроны. Раён Мацэста. Штук пяць-шэсць. Чутныя былі хлапкі каля Алімпійскага парку і нават у цэнтры. Прыкладна ў 6: 55—7:10», — распавёў суразмоўца тэлеграм-канала «Осторожно, новості».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула