БЕЛ Ł РУС

Дэнамінацыі рубля ня будзе, кажа Нацбанк. «Белорусский партизан» сьцьвярджае адваротнае

15.08.2006 / 18:52

Nashaniva.com

Нацыянальны банк Беларусі ў сувязі з паведамленьнямі, што зьявіліся ў Інтэрнэце, пра мажлівую дэнамінацыю рубля супакоіў грамадзян, што ніякае дэнамінацыі не плянуецца.

Нацыянальны банк Беларусі ў сувязі з паведамленьнямі, што зьявіліся ў Інтэрнэце, пра мажлівую дэнамінацыю рубля супакоіў грамадзян, што ніякае дэнамінацыі не плянуецца.

«Сёлета дэнамінацыя дакладна праводзіцца ня будзе», -- заявіў прэс-сакратар Нацбанка Міхаіл Журавовіч у адказ на просьбу пракамэнтаваць зьяўленьне інфармацыі.

«Можа быць гадоў праз пяць», -- дадаў Журавовіч.

А вось сайт Белорусский партизан сьцьвярджае адваротнае. Што беларускі ўрад прапрацоўвае пытаньне аб правядзеньні ўвосень дэнамінацыі ў мэтах схаваньня інфляцыі, што чакаецца ў сувязі з магчымым павышэньнем цэн на газ, і як вынік, зьніжэньнем курсу нацвалюты да 2 600-3 000 рублёў за даляр. БП мяркуе, што рублю ўрэжыць два нулі.

АФН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула