БЕЛ Ł РУС

СБУ атакавала падстанцыю ў Белгарадскай вобласці

15.10.2023 / 13:44

Nashaniva.com

Украінскія дроны атакавалі электрычную падстанцыю ў Белгарадскай вобласці Расіі. Падстанцыя давала святло ваенным аб'ектам.

Скрын відэа атакі, якое СБУ перадала рэдакцыі РБК-Украіна

Пра гэта РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў Службе бяспекі Украіны.

СБУ з дапамогай дронаў атакавала падстанцыю ў сяле Чырвоная Яруга. Як адзначаюць крыніцы, да яе ў тым ліку былі падлучаныя ваенныя аб'екты расіян. На відэа бачна, як дроны дакладна адпрацавалі па цэлі.

Раней Мінабароны РФ заявіла, што ў ноч на 15 кастрычніка Белгарадскую і Курскую вобласці атакавалі дроны і атака (сцвярджалася, што было 27 беспілотнікаў) нібыта была паспяхова адбітая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула