БЕЛ Ł РУС

«Надзеты пояс з выбухоўкай». У Брэсце затрымалі лжэмінёра цягніка

16.10.2023 / 15:25

Nashaniva.com

Нібыта выбух павінен быў адбыцца на станцыі «Жабінка», паведамляе СК.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

15 кастрычніка ў міліцыю патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што на ім надзеты пояс з выбухоўкай, якая выбухне калі цягнік пройдзе далей чыгуначнай станцыі «Жабінка».

Неўзабаве ілжэмінёра затрымалі. Ім аказаўся 40-гадовы непрацуючы раней неаднаразова судзімы жыхар Драгічынскага раёна.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 (загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы). Санкцыя прадугледжвае да пяці гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула