БЕЛ Ł РУС

Чатыры выпадкі пераахаладжэння былі зафіксаваны за мінулыя суткі ў Мінску

15.12.2009 / 12:49

Пра гэта паведаміў галоўны лекар Мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Эдуард Козыраў.

Паводле яго слоў, практычна ва ўсіх выпадках пераахаладжэння пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Суразмоўца адзначыў таксама, што не было зафіксавана выпадкаў абмарожванняў. 32 пацярпелыя звярнуліся па дапамогу дактароў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі з галалёднымі траўмамі — ударамі, вывіхамі, расцяжэннямі і пераломамі.

Усяго на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі за суткі паступіла крыху больш за 2 тыс. выклікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула