Тамбоўскі хлебакамбінат пачаў разам з хлебам выпускаць дроны
Сюжэт, зняты на заводзе, паказалі прапагандысцкія «Весці», піша «Медуза».
Скрын відэа
Дырэктар завода Валерый Ляшэнка заявіў, што прадпрыемства вырабляе дроны разам з хлебам, якога за суткі выпякаюць 30 тон.
Разам з тым за месяц супрацоўнікі прадпрыемства выпускаюць да 250 дронаў.
«Яшчэ з савецкіх часоў кожны камбінат меў падвойнае прызначэнне. Сёння вырабляе макароны, а заўтра — ужо патроны», — сказаў у эфіры карэспандэнт ВГТРК Аляксандр Рагаткін.