БЕЛ Ł РУС

Шайгу назваў новыя лічбы па стратах бронемашын Украінай. Гэта менш, чым казаў Пуцін

16.10.2023 / 19:26

Nashaniva.com

Расійскія войскі вядуць прафесійныя дзеянні на ўсіх кірунках у зоне спецаперацыі і ўпэўнена працягваюць рэалізацыю намечаных планаў, заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на нарадзе ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

 Сяргей Шайгу. Фота: kremlin.ru

Паводле Шайгу, УСУ страцілі за час контрнаступлення «сотні танкаў і 1,5 тысячы браніраваных машын».

5 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас выступу на «Валдаі» заявіў, што Украіна за час контрнаступлення страціла 1900 бронемашын розных мадыфікацый.

А 12 верасня Пуцін на Усходнім эканамічным форуме называў іншыя лічбы.

Там ён ацаніў страты УСУ па танках — 543 адзінкі, па бронемашынах розных класаў — «ужо амаль 18 тысяч», сказаў Пуцін.

«Так можна і ў мінус выйсці», жартуюць у сеціве пра новыя лічбы ад Мінабароны РФ. 

У распараджэнні УСУ з пачатку вайны было 14,1 тысячы бронемашын — на 3,9 тысячы менш, чым, па вераснёўскай версіі Пуціна, было знішчана з пачатку контрнаступлення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула