БЕЛ Ł РУС

На трасе М1 Audi збіла двух пешаходаў. Мужчына загінуў

17.10.2023 / 09:07

Nashaniva.com

Па даных следства, увечары 16 кастрычніка 50-гадовая кіроўца Audi на 386-м кіламетры аўтадарогі М1 здзейсніла наезд на двух пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку ў забароненым месцы.

 Скрын відэа

Ад атрыманых траўмаў 45-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння, а яго спадарожніца — 34-гадовая жыхарка Оршы — з цяжкімі траўмамі дастаўлена ў бальніцу.

Смалявіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула