БЕЛ Ł РУС

Гарадзенец скраў дзве дарагія карціны і кінуў іх на вуліцы

17.10.2023 / 9:34

Nashaniva.com

У Ленінскі РАУС г. Гродна паступіла паведамленне аб тым, што ў адным з гандлёва-адміністрацыйных будынкаў горада выкрадзены дзве дарагія карціны.

Падчас агляду эксперты знайшлі след пальца рукі. Пры праверцы яны ўстанавілі, што след пакінуты ўраджэнцам Гродна, 1992 года нараджэння. Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся ў зробленым.

Выкрадзеныя карціны знайшлі за некалькі кварталаў ад месца здарэння.

Са слоў мужчыны, карціны ён вырашыў пакінуць на вуліцы, бо пабаяўся адказнасці за зробленае.

Заведзеная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула