БЕЛ Ł РУС

У Чашніцкім раёне пад цягніком загінуў мужчына. Напярэдадні ён моцна пасварыўся з сяброўкай

17.10.2023 / 12:43

Nashaniva.com

Увечары 16 кастрычніка ў Чашніцкім раёне пад коламі дызель-цягніка, які рухаўся па маршруце Орша-Лепель, загінуў 30-гадовы жыхар Мінска, піша СК.

Як пішуць следчыя, увечары 15 кастрычніка мужчына знаходзіўся ў гасцях у сваёй знаёмай у Чашніках, паміж імі адбылася сварка, падчас якой ён парваў свой пашпарт, разбіў мабільны тэлефон і сышоў.

На наступны дзень цела мінчука з траўмамі, характэрнымі для наезду чыгуначнага транспарту, выяўлена машыністам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула