БЕЛ Ł РУС

На аэрадромах Бярдзянска і Луганска знішчаныя дзевяць верталётаў, СПА, пашкоджаныя палосы — Сілы спецаперацый

17.10.2023 / 13:40

Nashaniva.com

Аперацыю па паразе аэрадромаў у акупаваных Бярдзянску і Луганску правялі Сілы спецаперацый у супрацоўніцтве з Сіламі абароны, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу Сіл спецаперацый. Спецаперацыя называлася Dragonfly.

Адзначаецца, што Сілы спецыяльных аперацый атрымалі інфармацыю аб выкарыстанні праціўнікам аэрадромаў у часова акупаваных Бярдзянску і Луганску, а таксама знаходжанні на іх значнай колькасці авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі, і боепрыпасаў.

Указаная інфармацыя была праверана і пацверджана. Каардынаты і неабходныя даныя ССА перадалі для паразы падраздзяленням Сіл абароны. У выніку нанясення агнявога ўдару ў ноч з 16 на 17 кастрычніка акупанты панеслі значныя страты.

Паводле апошніх звестак у Бярдзянску і Луганску знішчана:

У ССА адзначаюць, што склад боепрыпасаў у Бярдзянску дэтанаваў да 4-й раніцы. Дэтанацыя ў Луганску працягвалася да 11 раніцы.

Чытайце таксама:

Украінцы нанеслі «адзін з самых сур’ёзных удараў за ўвесь час» па расійскім аэрадроме — Fighterbomber

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула