БЕЛ Ł РУС

Уначы Расія нанесла шэсць ракетных удараў па Запарожжы — два чалавекі загінулі, некалькі параненыя

18.10.2023 / 08:47

Nashaniva.com

Жыхары дома, які пацярпеў у выніку ўдару, эвакуяваныя.

Фота: «Суспільне Запарожжа»

Ноччу 18 кастрычніка расіяне нанеслі шэсць ракетных удараў па Запарожжы, патрапілі ў шматпавярховы дом, ёсць загінулыя і параненыя.

«Сёння ноччу, з 01:33 па 01:48, тэрарыстычныя войскі нанеслі шэсць ракетных удараў па тэрыторыі горада Запарожжа. Тып ракет высвятляецца. Адзін з удараў прыйшоўся на шматпавярховы дом у цэнтральнай частцы горада», — напісаў сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцеў.

У выніку тэрарыстычнай атакі два чалавекі загінулі, некалькі параненыя.

Жыхары дома эвакуяваныя, ім будзе прапанавана часовае жыллё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула