БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі жорстка забілі сына і цешчу легенды рускага рока Стаса Наміна

19.10.2023 / 08:49

Nashaniva.com

Рэжысёр Арцём Мікаян і ягоная бабуля былі знойдзеныя са шматлікімі нажавымі ранамі ў іх катэджы ў Падмаскоўі.

Стас Намін з сынам Арцёмам. Фота: Shot

У Падмаскоўі жорстка забілі сына і цешчу легенды рускага рока — заснавальніка груп «Парк Горкага» і «Цветы» Стаса Наміна. Рэжысёр Арцём Мікаян і ягоная бабуля былі знойдзеныя са шматлікімі нажавымі раненнямі ў іх катэджы ў Падмаскоўі, паведамляе крыніца Shot.

85-гадовую Паліну Ткачэнка (маці жонкі Стаса Наміна) і 30-гадовага сына рок-музыкі Арцёма зарэзалі ўчора ўвечары на лецішчы сям'і ў вёсцы Крукава ў Істрынскім раёне. Бабулю забілі ўдарам у грудзі. Ва ўнука шматлікія колата-рэзаныя раны па ўсім целе.

Пры гэтым слядоў барацьбы следчыя не выявілі, усе рэчы ў доме засталіся на тых жа месцах. Забойцу ўдалося злавіць па гарачых слядах. Гэта адзін з членаў сям'і, ён дастаўлены на допыт.

Затрымалі па падазрэнні ў забойстве 39-гадовага старэйшага сына Стаса Наміна Рамана Мікаяна. Цяпер яго дапытваюць следчыя, піша Mash.

Прычынай забойства маглі стаць маёмасныя спрэчкі.

Папярэдне, спачатку Раман Мікаян накінуўся з нажом на 85-гадовую бабулю і ўдарыў яе па галаве, пасля, ужо на вуліцы, на брата Арцёма. Падмаскоўная пракуратура кантралюе ход расследавання.

Забіты Арцём Мікаян — мастак і кінематаграфіст, сын Стаса Наміна (сапраўднае імя — Анастас Мікаян) і праўнук Анастаса Мікаяна, аднаго з найбольш уплывовых савецкіх дзяржаўных дзеячаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула