БЕЛ Ł РУС

Жыхара Наваполацка арыштавалі на 30 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі і фота з БЧБ-сцягам

19.10.2023 / 09:52

Nashaniva.com

Судзіла Дзмітрыя Тарбеева сумнавядомая суддзя Балаболава.

Дальнабойшчыка Дзмітрыя Тарбеева затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 10 кастрычніка ў Наваполацку. У ягоным тэлефоне на старонцы ў Instagram сілавікі знайшлі падпіскі на «Радыё Свабода», «Белсат» і «Краіну для жыцця», а таксама фота з бел-чырвона-белымі сцягамі, піша «Вясна».

За гэта супраць мужчыны склалі адразу два адміністрацыйныя пратаколы:

11 кастрычніка над Тарбеевым адбыўся суд. Дзмітрый сваю віну прызнаў, але адмовіўся даваць паказанні. 

Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Тарбеева вінаватым і асудзіла да 30 сутак арышту.

Чытайце таксама:

«Яна спачатку спужалася і пачала выносіць мяккія прысуды, але пасля ўсё вярнулася на свае кругі». Хто яна — наваполацкая суддзя Балаболава

За распаўсюд «экстрэмізму» на 15 сутак арыштавалі рабочага завода «Палімір»

У Наваполацку за чатыры падпіскі ў фэйсбуку на 15 сутак арыштавалі фельчара

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула