Загінуў вядомы расійскі баявік Аляксандр Мажаеў. Ён быў адным з твараў вайны ў 2014 годзе
Больш вядомы як казак Бабай, ён быў адной з самых вядомых асоб вайны на Данбасе ў 2014 годзе і сімвалам «рускага свету». Пра смерць Мажаева пішуць расійскія каналы.
Аляксандр Мажаеў больш вядомы як казак Бабай
Бабай нарадзіўся ў Краснадарскім краі Расіі. Быў судзімы, як паведамляюць, за наркотыкі.
З 2014 года ваяваў на Данбасе супраць Украіны.
Бабая часта здымалі журналісты праз яго каларытны вонкавы выгляд.