БЕЛ Ł РУС

У Мінску сёння ўначы было — 22°С марозу

16.12.2009 / 12:01

На ўсходзе краіны да — 27°С, «найцяплей» было ў Гродне — нейкія там 12 градусаў марозу.

Маразы не выклікалі збояў у рабоце беларускай энергасістэмы,
паведаміў вядучы інжынер РУП «Аператыўна‑дыспетчарскае ўпраўленне» ДВА «Белэнерга» Уладзімір Кардуба.

Паводле яго слоў, на сёння не назіраецца збояў у крыніцах «Белэнерга» пры падачы цяпла. Па стане на раніцу 16 снежня не было адключэнняў і ў электрасетках.

Напярэдадні днём адбываліся адзінкавыя адключэння — у Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях.

У асноўным яны былі звязаныя не з марозам, а з тэхнічнымі прычынамі, у прыватнасці, з пашкоджаннем кабельных ліній.

«Ёсць пастаянна дзяжурныя брыгады, і ўсе такія збоі ліквідуюцца на працягу 1,5‑2 гадзін, — запэўніў Уладзімір Кардуба. — Масавых і працяглых адключэнняў у нас няма. Праца ідзе ў штатным рэжыме».

Паводле звестак прадстаўніка «Белэнерга», сёння ноччу ў рэгіёнах краіны фіксаваліся розная тэмпература. Напрыклад,

у Гродне яна трымалася на ўзроўні 12 градусаў марозу, у Брэсце — мінус 17, у Менску — мінус 22, а на ўсходзе краіны слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 27 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула