БЕЛ Ł РУС

У Лапландыі шукаюць сотні замежных сезонных работнікаў — ёсць і вакансіі гномаў, Санта-Клаусаў і снегавікоў

23.10.2023 / 08:52

Nashaniva.com

У гэтым годзе колькасць вакансій удвая большая, чым летась.

Рэзідэнцыя Санта-Клауса (Ёлапукі) у Рованіемі. Фота: Alberto Conti / Getty Images

Агенцтвы па працаўладкаванні і іншыя прадпрымальнікі шукаюць сотні, калі не тысячы работнікаў на зімовы сезон, у асноўным для сферы турызму Лапландыі (тут — поўнач Фінляндыі), піша yle.fi.

Найбольшы дэфіцыт назіраецца ў сферы турызму і харчавання. Ёсць праца і для казачных персанажаў: Санта-Клауса і гномаў, а ў Рованіемі на працу наймаюць снегавых балваноў.

Кірсі Карху, рэгіянальны менеджар кампаніі Barona ў паўночнай Фінляндыі, адзначае, што ў турыстычным сектары Лапландыі колькасць вакансій для працы ў зімовы перыяд амаль у два разы большая, чым летась.

— Гэта, безумоўна, звязана з павелічэннем заказаў з боку туркампаній, а таксама з тым, што ўсё больш турыстычных кампаній Лапландыі гатовыя прымаць на працу замежных супрацоўнікаў.

Паводле яе слоў, патрэба ў рабочай сіле вялікая, бо турыстычны сектар пакутуе ад недахопу кваліфікаваных работнікаў.

— Беспрацоўныя фінскія суіскальнікі часта альбо знаходзяцца не там, дзе ёсць праца, альбо не зацікаўленыя ў сезоннай працы, альбо не валодаюць навыкамі, неабходнымі для той працы, якую шукае турыстычная галіна, — кажа Карху.

Як адзначае Карху, асабліва востра дэфіцыт кадраў адчуваецца ў турыстычным сектары. Не хапае афіцыянтаў, кухараў, адміністратараў, гідаў, работнікаў фаст-фуду — усе яны знойдуць добрую працу ў Лапландыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула