БЕЛ Ł РУС

У Мінску злодзей са скрадзеных грошай даў таксісту дзве тысячы даляраў «на піва». Колькі ж ён скраў?

24.10.2023 / 13:57

Nashaniva.com

Мінчук звярнуўся ў Фрунзенскае РУУС з заявай аб знікненні амаль 40 тысяч рублёў (у эквіваленце). Ён планаваў купіць аўтамабіль, але нешта пайшло не так, паведаміла «Міліцыя Мінска».

Фота: БелТА

Мужчына расказаў, што апошні раз бачыў барсетку падчас сустрэчы са знаёмай у парку. Там ён заснуў на лаўцы, а калі прачнуўся — ні жанчыны, ні грошай не было.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу мінчанкі, аднак яна аказалася ні пры чым.

Затым яны дазналіся, што грошы скраў 28-гадовы мінак: ён заўважыў у скверы спячага мужчыну і забраў чужую барсетку.

Грошы ён патраціў на розныя забавы, у тым ліку саўну, а таксама пакінуў дзве тысячы даляраў таксісту ў якасці гасцінца «на піва».

Чытайце таксама:

Гарадзенец скраў дзве дарагія карціны і кінуў іх на вуліцы

На Шклоўшчыне прадпрымальны аграном скраў 15 тон угнаенняў

У Магілёве жанчына «ўзяла ў закладнікі» суседскі тэлевізар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула