БЕЛ Ł РУС

Бернанке назвалі чалавекам 2009 года

16.12.2009 / 16:32

Nashaniva.com

Кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Бен Бернанке стаў Чалавекам 2009 года, паводле версіі амерыканскага часопіса Time.

Бен Бернанке, daylife.com

Вокладка Time.

«Галоўнай прычынай прысваення Бернанке гэтага звання з’яўляецца яго

найважнейшы ўнёсак у развіццё галоўнай эканомікі свету.

Яго крэатыўныя ідэі дазволілі пераадолець складаныя для краіны часы і найглыбейшы эканамічны спад, і ён усё яшчэ працягвае аказваць бясспрэчны ўплыў на будучыню нацыі. Рашэнні, які былі ім прынятыя і якія яму яшчэ трэба прыняць, будуць фарміраваць нашу будучыню, а таксама шляхі развіцця палітыкі і эканомікі краіны», — піша выданне.

Летась чалавекам года, па версіі Time, стаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула