БЕЛ Ł РУС

Ваенкамат зрабіў сюрпрыз бацькам з Клецкага раёна. Добры сюрпрыз

25.10.2023 / 15:01

Nashaniva.com

Пра выпадак, які здарыўся падчас святкавання тыдня бацькоўскай любові, абвешчанага ўладамі ў гэтым годзе, распавядае раёнка «Да новых перамог».

Сям'я Уласевічаў. Фота: kleck.by

Праграму гэтага тыдня ў Заастравеччы завяршылі 21 кастрычніка святочным канцэртам у Заастравечскім СДК. На ім адзначалі добрых бацькоў.

Як аказалася, Юрый і Таццяна Уласевічы — бацькі трох дарослых сыноў — Аляксандра, Дзмітрыя, Яўгена, якія цяпер усе зʼяўляюцца салдатамі тэрміновай службы Мазырскага пагранічнага атрада в/ч 1257.

Вось іх зʼяўленне ў зале стала сапраўдным сюрпрызам для бацькі і маці. «Клецкі ваенны камісарыят паспрыяў сустрэчы бацькоў і дзяцей у такі знамянальны дзень», — піша раёнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула