БЕЛ Ł РУС

Яўгена Курцэвіча асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

25.10.2023 / 15:55

Nashaniva.com

У судзе Заводскага раёна Мінска 10 кастрычніка асудзілі Яўгена Курцэвіча паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Асіпчык прызначыла Яўгену два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), піша «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Як паведамляецца ў судовай пастанове, падчас маршу ён выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь», а таксама «выкарыстоўваў у якасці пратэснай сімволікі плакат з выявамі асобаў з цялеснымі пашкоджаннямі». Яўген прызнаў віну.

Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Яўген Курцэвіч мае сярэднеспецыяльную адукацыю, зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік і гадуе дваіх непаўналетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

Жлабінчанку, якая «моцна любіць Лукашэнку», але паскардзілася на мясцовую міліцыю, не пакідаюць у спакоі. Яе зноў судзілі

Прызналі «экстрэмісцкімі» словазлучэнне «Полк Каліноўскага» і беларускі праваслаўны прыход у Вільні

Арыштавалі супрацоўніка наваполацкага «Паліміра»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула