БЕЛ Ł РУС

Сейм Латвіі выключыў згадку пра беларусаў з праекта закона аб дарожным руху

25.10.2023 / 19:29

Nashaniva.com

Профільная камісія па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі вырашыла выключыць з «чорнага спісу» аўто з беларускімі нумарамі, якія не могуць знаходзіцца на тэрыторыі краіны звыш пэўнага часавага ліміту. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Фота: t.me/parlamentbel

«Падчас нашай нядаўняй сустрэчы ў Сейме Латвіі мы знайшлі патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадку грамадзян Беларусі з праекта закона аб дарожным руху. На пасяджэнні камісіі гэтая папраўка атрымала падтрымку, і мы можам гэтае пытанне выключыць са спісу праблем беларусаў у Латвіі», — напісаў Анатоль Лябедзька ў тэлеграме. 

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Пытанне падаўжэння тэрміну дзеяння ДНЖ для беларусаў у Літве да трох гадоў амаль вырашанае

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'еркай Літвы

Прэзідэнт Еўракамісіі: Мы будзем стаяць на вашым баку столькі, колькі вы будзеце весці барацьбу за свабоду Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула