БЕЛ Ł РУС

Пасля сямі дзён зніжэння даляр сёння вырас амаль на капейку

26.10.2023 / 13:5

Nashaniva.com

Затое еўра сёння патаннеў на дзве з паловай капейкі.

Фота: «Наша Ніва»

На таргах у Мінску 26 кастрычніка даляр вырас на 0,95 капейкі да 3,1979 беларускага рубля.

Амерыканская валюта таннела з аўторка, 17 кастрычніка, калі яна каштавала 3,2963 рубля. Такім чынам, за паўтара тыдня даляр згубіў 10 капеек.

Еўра сёння патаннеў на 2,5 капейкі да 3,3783.

Расійскі рубель патаннеў сёння на 0,76 капейкі да 3,4174 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 0,55 капейкі да 4,356 за 10 адзінак.

На пачатку 2023 года курсы былі наступныя:

Максімальны курс даляра быў 9 кастрычніка — 3,3609 беларускага рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула