БЕЛ Ł РУС

АРІП не будзе працаваць у ноч на суботу

27.10.2023 / 09:44

Nashaniva.com

Сістэма плацяжоў АРІП не будзе працаваць у ноч з 27 на 28 кастрычніка, папярэдзіла гэта некамерцыйная фінансавая арганізацыя.

Фота: raschet.by

«Інфармуем, што 28 кастрычніка з 00:00 да 08:20 будуць праводзіцца планавыя тэхнічныя работы. З 01:00 да 07:00 будзе недаступна здзяйсненне плацяжоў у плацежнай сістэме ў АРІП. Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

У сістэме АРІП зарэгістравана больш за 19,5 тысячы вытворцаў, даступныя да аплаты 65,6 тысячы паслуг. Сістэмай карыстаецца 20 банкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула