БЕЛ Ł РУС

У Шатландыі лес зрушыўся з месца ВІДЭА

28.10.2023 / 15:12

Nashaniva.com

На поўнач ад Глазга мінак засняў, як штармавы вецер падымае верхні пласт глебы ў лесе разам з дрэвамі.

Відавочца не на жарт перапалохаўся незвычайнай прыроднай з'явай, але яго сабака радасна катаўся на ветры, піша Bild.

У трагедыі Шэкспіра «Макбет» шатландскаму военачальніку прадказалі, што ён непераможны, пакуль «Бірнамскі лес не зрушыцца з месца».

Герой радуецца, бо гэта немагчыма. Але ў фінале прароцтва спраўджваецца, бо ворагі накрываюцца галінамі дрэў, і Макбет гіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула