БЕЛ Ł РУС

На Краснадарскім нафтазаводзе адбыўся пажар. Прычынай мог быць удар беспілотніка

29.10.2023 / 11:05

Nashaniva.com

На тэрыторыі Афіпскага нафтаперапрацоўчага завода ў Краснадарскім краі адбыўся пажар, паведамляе рэгіянальны аператыўны штаб.

У выніку пажару ніхто не пацярпеў, сам завод не атрымаў пашкоджанняў, сцвярджаюць у штабе. 

Тэлеграм-канал Shot са спасылкай на відавочцаў піша, што перад выбухам мясцовыя жыхары чулі гук, падобны да «газонакасілкі». Паводле звестак тэлеграм-канала, завод атакаваў беспілотнік. 

31 мая ўлады рэгіёну паведамлялі пра пажар на Афіпскім нафтаперапрацоўчым заводзе, які ўзнік у выніку атакі дрона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула