БЕЛ Ł РУС

За апошнія два дні ў Беларусі ад марозу загінулі чатыры чалавекі

17.12.2009 / 12:37

36 — дастаўлены ў бальніцы з дыягназам «абмарожанне».

За апошнія два дні ў Беларусі з‑за моцных маразоў загінулі чатыры чалавекі, 36 — дастаўлены ў бальніцы з дыягназам «абмарожанне».

Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску толькі за апошнія суткі прыняў 11 чалавек з абмарожаннямі, з іх двум пастаўлены дыягназ «пераахаладжэнне». Дзевяць чалавек шпіталізаваны, паведамілі БелаПАН у цэнтры. Паводле слоў медыкаў, большасць пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, моцныя маразы ў краіне захаваюцца як мінімум да канца гэтага тыдня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула