БЕЛ Ł РУС

Францыя пазычыць $52 млрд, каб інвеставаць іх у навуку і адукацыю

17.12.2009 / 12:40

Nashaniva.com

Сарказі спадзяецца, што такі план дасць вялікі эфект у далекасяжнай перспектыве.

Сарказі спадзяецца, што такі план дасць вялікі эфект у далекасяжнай перспектыве.

Францыя збіраецца інвеставаць у наступным годзе амаль 35 млрд еўра ($52 млрд) у навуковыя і даследчыя праекты.

Сярод іх як распрацоўка батарэй для электрамабіляў, так і будаўніцтва новых універсітэцкіх карпусоў. Такія праекты не дадуць хуткага прыбытку, аднак змогуць прынесці карысць для французскай гаспадаркі ў будучыні.

«Гэта не чарговы стымулюючы план. Ён не скіраваны на фінансаванне бягучых выдаткаў краіны. Такія інвестыцыі зробяць краіну багацейшай у перспектыве», – адзначыў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі.

Урад плануе выдаткаваць 11 млрд еўра на развіццё вышэйшай адкуцыі, каля 8 млрд на даследаванні ў сферы медыцыны і біялогіі. 6,5 млрд плануецца інвеставаць ў прамысловыя праекты, прыярытэтнасцю ў якіх будуць карыстацца энэргазберагаючыя тэхналогіі і распрацоўкі ў галіне перадачы інфармацыі.

2 млрд еўра французскі урад выдаткуе на алічбаванне кніг, фільмаў і іншага інтэлектуальнага даробку.

Алесь Пілецкі, паводле The Wall Street Journal

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула