БЕЛ Ł РУС

Беларускі генконсул у Хашыміне стаў пераможцам кулінарнага конкурсу сярод дыпламатаў

31.10.2023 / 09:21

Nashaniva.com

Генконсул Беларусі ў Хашыміне Руслан Варанкоў прызнаны «Найлепшым шэф-кухарам — 2023» кулінарнага конкурсу «Дыпламаты ўмеюць гатаваць». 

Генконсул Беларусі ў Хашыміне Руслан Варанкоў прызнаны «Найлепшым шэф-кухарам — 2023» кулінарнага конкурсу «Дыпламаты ўмеюць гатаваць». Усе фота: vietnam.vn

«Канапэ з беларускім салам і салёнымі агуркамі, дранікі, запечаныя яблыкі з мёдам і хатні квас нікога не пакінулі абыякавымі», — піша МЗС.

«Калі дыпламатычныя сем'і прыходзяць на кухню» — гэта мерапрыемства, арганізаванае кампаніяй Foreign Missions Service Limited з мэтай папулярызацыі знешнепалітычнай дзейнасці і ўмацавання адносін паміж консульскімі ўстановамі, ведамствамі замежных спраў Хашыміна і паўднёвых правінцый.

Па выніках дзённых спаборніцтваў усе каманды заваявалі дастойныя прызы. А генеральны консул Беларусі ў Хашыміне Руслан Варанкоў атрымаў узнагароду «Супершэф», піша vietnam.vn.

Генконсул Беларуси в Хошимине Руслан Варанков признан «Лучшим шеф-поваром-2023» ‍ кулинарного конкурса «Дипломаты умеют готовить».

Канапе с белорусским салом и солеными огурцами, драники, запеченные яблоки с медом и домашний квас никого не оставили равнодушными pic.twitter.com/CzynYtHSOy

— МИД Беларуси (@BelarusMID) October 30, 2023

У гэтым годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічала 21 каманда, у тым ліку генеральныя консулы, мужы або жонкі консулаў, службовыя асобы, якія працуюць ва ўстановах консульскага корпуса, а таксама кіраўнікі дэпартаментаў замежных спраў у паўднёвых правінцыях. 

Чытайце таксама:

Кадэбіст — пасол Беларусі ў Карэі заняў першае месца ў экстрэмальным забегу з перашкодамі

Лукашэнкаўскага дыпламата выклікалі ў МЗС Літвы з-за пагроз рэжымнага генерала

На Дзяды еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты. Там іх чакаў дэсант дзяржаўнай прэсы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула