У Баранавічах мужчына пабіў жанчыну з-за таго, што яна доўга была ў прыбіральні
Работнікі хуткай дапамогі паведамілі ў міліцыю пра траўму, што атрымала 46-гадовая мясцовая жыхарка ў адной з забаўляльных устаноў горада.
Міліцыя затрымала 39-гадовага мужчыну. Як піша прэс-служба МУС, мужчына знаходзячыся ва ўстанове ў стане алкагольнага апʼянення, вырашыў наведаць санвузел, аднак дзверы ў памяшканне былі зачынены.
Праз пару хвілін з прыбіральні выйшла жанчына, якой мясцовы жыхар пачаў выказваць прэтэнзіі наконт яе працяглага знаходжання там.
Пасля кароткай сваркі мужчына раптам ударыў жанчыну галавой у твар. Свае дзеянні ён патлумачыў алкагольным станам.
Распачата крымінальная справа за хуліганства.