«Яд ідзе праз тэлекабель». Pussy Riot выпусцілі новы антываенны кліп Swan Lake
У кліпе Pussy Riot заклікаюць спыніць цкаваць дзяцей прапагандай фашызму» і неадкладна вярнуць усіх вывезеных з Украіны дзяцей.
Як распавялі ўдзельніцы расійскага панк-рок-гурта, іх новая праца — гэта «казка-роздум на тэму вайны і яе адбіткаў у свядомасці дзяцей», піша Tvrain.tv
У кліпе Pussy Riot заклікаюць «спыніць цкаваць дзяцей прапагандай фашызму» і неадкладна вярнуць усіх вывезеных з Украіны ў Расію [і Беларусь — НН] дзяцей, а іншыя краіны — увесці санкцыі супраць расійскіх прапагандыстаў і артыстаў, якія «апяваюць фашызм і выступаюць з выкрадзенымі ўкраінскімі дзецьмі ў Лужніках».