БЕЛ Ł РУС

Украіна сканцэнтравала ля мяжы з Беларуссю 120 тысяч вайскоўцаў — Пагранкамітэт РБ

1.11.2023 / 15:36

Nashaniva.com

Канстацін Моластаў на пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў сцвярджае, што Беларусь працягвае фіксаваць дробныя правакацыі з боку Украіны.

Канстанцін Моластаў. Фота: gpk.gov.by

«Сілы і сродкі ўкраінскага боку знаходзяцца ў стане ваеннага становішча. Супраць Рэспублікі Беларусь сканцэнтравана ўкраінская групоўка «Поўнач» з колькасцю да 120 тысяч вайскоўцаў, з іх 17 тыс. чалавек прыцягваюцца ў інтарэсах узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы, — сказаў старшыня Дзяржпагранкамітэта. — Прыцягваюцца вядома ж і добраахвотніцкія фармаванні паблізу дзяржаўнай мяжы. У тым ліку, украінскі бок выкарыстоўвае сваю памежную тэрыторыю як тэрыторыю адстою і перафармавання падраздзяленняў, якія потым выпраўляюцца ў зону баявых дзеянняў».

«Працягваецца шэраг дробных правакацый, правакацыйных дзеянняў, якія выключаюць перасячэнне дзяржмяжы: гэта вывешванне нейкіх сваіх сцягоў, у тым ліку нацыяналістычных, Уключэнне гімна Украіны, спроба псавання памежных знакаў, уключэнне гукавяшчальнай апаратуры і гэтак далей. Асноўны від правакацый — гэта выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў, з чым мы, вядома ж, змагаемся», — дадаў Канстацін Моластаў.

Ён расказаў, што памежнікі ўзмацніліся ва ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і ўнутранымі войскамі, павялічылі шчыльнасць аховы дзяржмяжы на ўкраінскім кірунку, узмацнілі ўсе віды разведкі. Прымаем адэкватныя меры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула