Золатавалютныя запасы выраслі да найбольшага за год узроўню
Цяпер яны складаюць 8,147 мільярда даляраў.
Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр. Фота з сайта zerkalo.io
Золатавалютныя запасы Беларусі ў кастрычніку паказалі рэкордны аб'ём сёлета. Яны выраслі адразу на $222 мільёны і складаюць цяпер $8,147 мільярда.
Абсалютны мінімум зафіксаваны ў сакавіку, калі яны былі $7,769 млрд.
Згодна з планамі Нацбанка, ЗВР да канца года павінны скласці не меней за $6 млрд.