Кіроўцу маршруткі папрасілі перадаць у другі горад 5000 даляраў, а ён грошы прысабечыў
Натуральна, што ўсё скончылася крымінальнай справай. Але што вырашыў суд?
Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
Кіроўца выконваў загарадныя рэйсы. Аднойчы да яго звярнуўся мужчына і папрасіў перадаць канверт — яго павінны былі забраць у маршрутчыка па дарозе, расказваюць гісторыю «Мінск-навіны».
Калі незнаёмец сышоў, кіроўца зазірнуў унутр скрутка. Там ляжалі 5 000 даляраў, і ён вырашыў пакінуць іх сабе, не думаючы пра наступствы.
Пасля ў дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.
У выніку суд прызначыў «хатнюю хімію» са штрафам 50 базавых велічынь (1 850 рублёў), з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем матэрыяльнымі каштоўнасцямі на два гады.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам аўтамабіль збіў лася — загінулі кіроўца і аднагадовая дзяўчынка
У Клецкім раёне «Таёта» збіла двух блізнятаў на роварах. Адзін мужчына загінуў