БЕЛ Ł РУС

На вялікія выхадныя ў Еўропу. Паглядзелі, што з чэргамі на мяжы

4.11.2023 / 17:59

Nashaniva.com

Наперадзе доўгія выхадныя, многія беларусы вырашылі правесці іх у Еўропе, што не магло не прывесці да росту чэргаў. Паглядзелі, колькі трэба часу, каб выехаць з Беларусі ў ЕС.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ДПК Беларусі

З вечара пятніцы ва ўсіх аўтадарожных пунктах пропуску для руху легкавога транспарту назіраюцца істотныя чэргі.

Найбольшыя ўчора былі зафіксаваныя на мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст». Там цягам учорашняга дня заезду на тэрмінал чакалі больш за тры сотні легкавікоў. На літоўскім кірунку найбольшыя чэргі былі ў «Катлоўцы», там выезду з Беларусі чакала больш за 140 аўто.

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by, калаж «Наша Ніва»

З надыходам суботы чэргі засталіся ва ўсіх пунктах пропуску. Па стане на 14 гадзін, на адзіным пераходзе з Латвіяй, які працуе, сабралася больш за 50 машын.

На мяжы з Літвой самая вялікая чарга на «Прывалцы» — больш за 130 легкавікоў. У «Беняконях» больш за 100. Больш за 80 у «Катлоўцы» і 50 у «Каменным Логу».

Чарга ў Польшчу зменшылася ў параўнанні з пятніцай. Па стане на 14 гадзін, заезду на тэрмінал у «Брэсце» чакаюць больш за 110 легкавікоў.

Тым не менш, гэта ўсё чэргі на гадзіны і гадзіны чакання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула