БЕЛ Ł РУС

З паўднёвага захаду да Беларусі набліжаецца яшчэ адзін цыклон

5.11.2023 / 15:55

Nashaniva.com

Змяшчаючыся на паўночны ўсход, углыб тэрыторыі Беларусі, франты гэтага цыклону «Н2» абумовяць дажджлівае надвор'е гэтай ноччу і ў першай палове заўтрашняга дня.

Тэлеграм-канал: nadvorie

Інтэнсіўных дажджоў не чакаем, наўрад ці да раніцы выпадзе больш за 7-10 мм ападкаў, паведамляе тэлеграм-канал nadvorje.

Цікава, што некаторыя сіноптыкі не бачаць утварэнне цыклону, а адзначаюць нейкае бурленне на атмасферным фронце, якое не разаўецца ў цыклон, а з часам згасне і паступова перастане існаваць.

Ноччу чакаецца +4..+10°С, максімальная днём +6..+12°С. У Мінску +10°С.

pogoda.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула