Брус Уіліс перастаў пазнаваць былую жонку Дэмі Мур
Калі актрыса наведала галівудскую ікону пасля летняй паездкі ў Італію, яна сутыкнулася з тым, што былы муж, з якім яна пражыла ў шлюбе 13 гадоў, яе не пазнаў, піша Walesonline.
Брус Уіліс і Дэмі Мур, 2018 год. Фота: Phil Faraone / VMN18 / Getty Images For Comedy Central
68-гадовы акцёр з «Моцнага арэшка», які змагаецца з лобна-скроневай дэменцыяй, больш не ў стане пазнаць Дэмі, сваю былую жонку. Пара ажанілася ў 1987 годзе і пражыла разам 13 гадоў, у іх трое агульных дзяцей: 35-гадовая Румер, 32-гадовая Скот і 29-гадовая Талула.
Праўда, Брус яшчэ пазнае сённяшнюю жонку Эмі і сваіх дзяцей. Крыніца расказала, што ён «выказвае радасць», калі яго старэйшая дачка Румер уваходзіць у пакой са сваім нованароджаным сынам Лу.
Брус Уіліс. Фота з яго інстаграма
Брус Уіліс трапіў у загалоўкі ў мінулым годзе, калі публічна распавёў пра свой стан. Пра яго цяжкі стан здароўя ўпершыню стала вядома вясной 2022 года, калі яго сям'я абвясціла, што ў яго афазія.
Гэты стан уплывае на здольнасць чалавека разумець маўленне і камунікаваць. Потым стала вядома, што Уіліс завершыў кар'еру.
Чытайце таксама:
«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва горшае
«Ён пакуль памятае, хто я». Дачка хворага на дэменцыю Уіліса з сумам расказала пра яго стан
Лобна-скроневая дэменцыя. Што за хвароба, на якую хварэе Брус Уіліс?