Джо Байдэн і Сі Цзіньпін сустрэнуцца на наступным тыдні
Сустрэча адбудзецца ў Сан-Францыска.
Сі Цзіньпін і Джо Байдэн падчас сустрэчы на Балі ў лістападзе 2022 года. Фота Alex Brandon / AP
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сустрэнецца 15 лістапада з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Пра гэта заявіла прадстаўнік Белага дома Карын Жан-П'ер, піша Радыё Свабода.
Лідары дзвюх дзяржаў абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін ЗША і Кітая, важнасць падтрымання адкрытых каналаў сувязі, а таксама шэраг рэгіянальных і глабальных праблем.
Чакаецца, што сустрэча адбудзецца ў рамках саміту краін Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС). Мерапрыемства адбудзецца ў Сан-Францыска з 11 па 17 лістапада.
МЗС КНР пацвердзіла візіт Сі ў ЗША для ўдзелу ў кітайска-амерыканскіх перамовах.
Апошні раз Сі Цзіньпін быў у ЗША з візітам у 2017 годзе. Папярэдняя сустрэча Сі і Байдэна адбылася год таму на Балі, у рамках саміту «Вялікай дваццаткі».