БЕЛ Ł РУС

У Разанскай вобласці з-за «ўмяшання старонніх асоб» сышлі з рэек 19 вагонаў грузавога цягніка

11.11.2023 / 10:10

Nashaniva.com

Сход вагонаў адбыўся каля сёмай раніцы на перагоне «Рыбнае — Блокпост».

У Маскоўскай чыгунцы (МЧ) удакладнілі, што нязначныя траўмы атрымаў памочнік машыніста.

У МЧ дадалі, што, паводле папярэдніх звестак, сход з рэек адбыўся з-за «ўмяшання старонніх асоб» у работу чыгуначнага транспарту.

Таксама ў кампаніі адзначылі, што пагрозы экалогіі няма, а на рух пасажырскіх і прыгарадных цягнікоў сітуацыя не паўплывае. Для ліквідацыі наступстваў сходу на месца адпраўлены аднаўленчыя цягнікі са станцый Рыбнае, Васкрасенск, Разань.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула