БЕЛ Ł РУС

У прыгарадзе Херсона пад абстрэл трапіў аўтамабіль, у якім ехала сям'я з двухмесячным дзіцем. Адзін чалавек загінуў

13.11.2023 / 15:33

Nashaniva.com

У дзяўчынкі мінна-выбуховае раненне галавы.

Фота з фэйсбука Ігара Кліменкі

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што ў выніку артылерыйскага абстрэлу з боку расейскіх войскаў была цяжка параненая 36-гадовая маці дзіцяці. Яе шпіталізавалі. 64-гадовы мужчына (меркавана, дзядуля дзіцяці), загінуў.

Асобу канчаткова ўстановіць экспертыза, бо цела згарэла практычна цалкам.

У двухмесячнай дзяўчынкі, паводле папярэдніх звестак, мінна-выбуховае раненне галавы. Яе стан сярэдняй цяжкасці. Дактары аказваюць неабходную дапамогу і змагаюцца за жыццё маці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула