БЕЛ Ł РУС

Найстарэйшага каліноўца пахавалі ў Жытоміры

14.11.2023 / 19:33

Nashaniva.com

Учора ў Жытоміры прайшло ўрачыстае развітанне з палкоўнікам у адстаўцы — адным з самых дасведчаных інструктараў Палка Кастуся Каліноўскага Мікалаем Молакавым, паведаміла прэс-служба палка.

«Ён быў з намі з самага пачатку і стаў неад'емнай часткай нашай гісторыі. Яго самаадданасць, прафесіяналізм і сталае імкненне падзяліцца сваім досведам пакінулі вялікі след у гісторыі нашага Палка.

Гэты вялікі чалавек быў не толькі выдатным інструктарам, але і верным сябрам і настаўнікам. 

Яго ўклад у развіццё нашых навыкаў застанецца з намі назаўжды. Мы смуткуем і памятаем светлыя моманты, якія ён пакінуў у нашых сэрцах», — пішуць каліноўцы.

71-гадовы Мікалай Молакаў быў найстарэйшым байцом у Палку Каліноўскага. Яго спецыяльнасць — вайсковая разведка, ён прыйшоў дапамагаць абараняць Украіну ў якасці інструктара па выжыванні. Раней рыхтаваў разведчыкаў і спецназ. Хоць сам ён па паходжанні рускі, але быў грамадзянінам Украіны, а ў беларускім палку адчуваў сябе на сваім месцы.

Пра яго смерць Полк Каліноўскага паведаміў 10 лістапада, прычына смерці не раскрывалася.

Чытайце таксама:

«У мяне дзіцячая наіўная мара — разам з імі заехаць у горад Мінск». Байцоў батальёна Каліноўскага трэніруе 69-гадовы афіцэр

Камандзірка эвакуацыі пакідае полк Каліноўскага

Прапаганда зажыва пахавала кіраўніка Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў Андрэя «Рыцара» Кушнярова

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула