БЕЛ Ł РУС

Новасібірскі завод бытавой хіміі будзе скардзіцца на дыстрыб'ютара з Беларусі

15.11.2023 / 08:29

Nashaniva.com

Беларускае прадпрыемства зарэгістравала на сябе ў нашай краіне правы на брэнды пральных парашкоў TeoN і Stiray, якія выпускаюцца новасібірскім заводам.

Фота: productcenter.ru

Новасібірскі завод бытавой хіміі (НЗБХ) мае намер звярнуцца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі са скаргай на несумленную канкурэнцыю з боку мясцовых дыстрыб'ютараў, паведамляе «Коммерсантъ». Паводле звестак прадпрыемства, беларускае ТАА «Аптрытэйл» зарэгістравала на сябе ў нашай краіне правы на брэнды пральных парашкоў TeoN і Stiray, якія выпускаюцца новасібірскім заводам, піша Kommersant.

На думку новасібірскага вытворцы, гэтыя дзеянні беларускай кампаніі «блакуюць пастаўкі прадукцыі НЗБХ» у Беларусь, страты завод ацэньвае ў 70 мільёнаў расійскіх рублёў у год (775 тысяч даляраў).

Кампанія таксама мае намер дамагчыся прызнання несапраўдным рашэння аб рэгістрацыі ў Беларусі гэтых знакаў. У той жа час, паводле ацэнак экспертаў, рэгістрацыя таварных знакаў у РФ па нацыянальнай сістэме не дае iм прававую ахову ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула