БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўначы ўдарылі па Сялідаве ў Данецкай вобласці. Разбураны шматпавярховы дом

15.11.2023 / 10:26

Nashaniva.com

Удалося выратаваць пяць чалавек, у тым ліку дзіця.

Фота з тэлеграма Ігара Кліменкі

Сёння ноччу праціўнік нанёс ракетны ўдар па горадзе Сялідава Пакроўскага раёна Данецкай вобласці. У выніку разбураны пад'езд 4-павярховага жылога дома, паведаміў у сваім тэлеграме міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка. 

На месцы абстрэлу супрацоўнікі МНС сумесна з паліцыяй выратавалі параненых мужчыну і жанчыну, якія былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

Таксама ратавальнікі дапамаглі выбрацца з пашкоджанай кватэры на 4-м паверсе тром чалавекам, у тым ліку дзіцяці.

Пад заваламі знайшлі цела загінулай жанчыны. Верагодна, пад руінамі яшчэ застаўся хаця б адзін чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула