БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы сфатаграфавалі аленя-альбіноса

16.11.2023 / 15:37

Nashaniva.com

Альбінізм — гэта прыроджаная і рэдкая мутацыя.

Фота: Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Не так даўно ў фотапастку «трапіўся» незвычайны жыхар Белавежскай пушчы — алень-альбінос. Альбінізм — гэта прыроджаная і рэдкая мутацыя. У жывёл-альбіносаў адсутнічае фермент тыразіназа, дзякуючы якому адбываецца сінтэз меланіну — рэчыва, ад якога залежыць афарбоўка тканак.

Альбінізм у прыродзе бывае як поўны, так і частковы. Пры поўным альбінізме ў жывёл бледная скура, белая поўсць і чырвоныя вочы. Часцей такое назіраецца ў цеплакроўных жывёл (птушкі і млекакормячыя), чым у халаднакроўных (рэптыліі, рыбы), паведамляецца на сайце запаведніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула